У Брусэлі сёння адкрываецца вырашальны для Украіны саміт ЕС
Сёння ў другой палове дня пачынаецца саміт Еўрасаюза. Першы пункт праграмы — падпісанне эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай.
Рабочы парадак дня кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза пачнуць адпрацоўваць толькі на наступны дзень.
Акрамя падпісання эканамічнай часткі ПА з Украінай, у першы пункт праграмы таксама ўвайшло падпісанне ПА з Малдовай і Грузіяй.
Перад абедам удзельнікі саміту заслухаюць запрошанага на сустрэчу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку. Ад яго чакаюць падрабязнага аповеду пра сітуацыю ў краіне і ацэнкі становішча на ўсходзе
Украіны. Гэта неабходна, бо ад развіцця падзей у Украіне ў бліжэйшыя дні і гадзіны залежыць, ці будзе ў Брусэлі прынята рашэнне аб пераходзе да трэцяй стадыі санкцый супраць Расіі. Гаворка пры гэтым
ідзе аб фактычным эканамічным або фінансавым эмбарга.
Насуперак сцверджанням некаторых нямецкіх СМІ аб тым, быццам лідары ЕС за кулісамі на гэты конт ужо дамовіліся, і санкцыі — справа вырашаная, у ведамстве нямецкага канцлера Ангелы
Меркель кажуць, што Германія па-ранейшаму робіць стаўку на дыпламатычныя намаганні па пошуку мірнага ўрэгулявання канфлікту. Але апошняе, калектыўнае слова, адзначаюць дарадцы Ангелы Меркель
— за кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў ЕС, якія, па іх словах, заўсёды выяўлялі аднадушнасць у гэтым пытанні.
Яшчэ адна інтрыга саміту ЕС — слаба прадказальная рэакцыя Расіі на асацыяцыю трох былых краін СССР з Еўрапейскім саюзам і пагроза Масквы ўвесці гандлёвыя санкцыі супраць Украіны.
УНІАН