Парашэнка: Вайну ніхто не абвяшчаў, яе проста вядуць
Украінскі бок прапанаваў РФ разам з АБСЕ ажыццяўляць маніторынг з элементамі кантролю на праблемных блокпастах і тэрыторыях. У прыватнасці, гэта тычыцца дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і РФ.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас свайго выступу на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
«Украіна прапанавала інтэнсіфікаваць намаганні АБСЕ па ўсталяванні маніторынгу з элементамі кантролю сітуацыі на месцах. Мы запрасілі іх да кожнага блокпаста», - сказаў
ён.
Асобна Парашэнка адзначыў, што да ўдзелу таксама запрошаныя расійскія прадстаўнікі.
«Мы гатовыя прыцягнуць расійскіх прадстаўнікоў далучыцца да маніторынгу мяжы, каб пераканацца ў цвёрдым выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў з боку Украіны», - сказаў
прэзідэнт Украіны.
Ён адзначыў, што мірны план запрацуе толькі пры падтрымцы Расіі. Аднак, пакуль, па словах Парашэнкі, гэтая падтрымка Расіі недастатковая.
«Добра, што Савет Федэрацыі ўжо не збіраецца абвяшчаць вайну Украіне. Але вайну ніхто і не абвяшчаў. Яе проста вядуць», - падкрэсліў ён.
Парашэнка заявіў, што замест таго, каб адвесці сваіх наймітаў ад расійскай мяжы, прыходзяць новыя баевікі.
Ён таксама адзначыў, што ў чацвер падчас размовы з Меркель і Аланд Пуцін падтрымаў мірны план.
«Падтрымайце мірны план дзеяннямі, а не словамі. Мы чакаем гэтых дзеянняў. Узмацніце ахову мяжы, перастаньце рэкрутаваць наймітаў, адвядзіце войскі», - заклікаў Парашэнка
Пуціна.
Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што «усе ідэі сепаратызму былі штучна навязаныя звонку».
«Трэба спыніць патокі хлусні і нянавісці, якія навязваюцца расійскімі СМІ», - сказаў Парашэнка.
censor.net.ua