Сямён Сяменчанка: Перамовы з тэрарыстамі прывядуць да рэвалюцыі ва Украіне

Вынікам перамоваў Мядведчука, Кучмы і Шуфрыча з тэрарыстамі стане рэвалюцыя.



siamienczanka.jpg

Пра гэта Сямён Сяменчанка, камандзір легендарнага батальёна «Данбас» заявіў gordonua.com, каментуючы трохбаковую сустрэчу ў Данецку і ўдзел у ёй Леаніда Кучмы, Віктара Мядведчука і Нестара Шуфрыча.
«Вынікам перамоваў Мядведчука, Кучмы і Шуфрыча з тэрарыстамі стане рэвалюцыя ва Украіне. Людзі надзвычай абураныя, і проста так гэта не сыдзе з рук. Тое, што пачыналася як «мы даем час тэрарыстам здацца», перарасло ў тэлевізійную карцінку, на якой бачны сцяг «ДНР», пад якім сядзіць уся гэтая хеўра. Шулеры і злачынцы дамаўляюцца паміж сабой — адныя шулеры ад нашага імя, а іншыя ад імя «ДНР». А скончыцца ўсё гэта народным паўстаннем — нельга ж настолькі цынічна абдурваць людзей», — сказаў Сяменчанка.
На ягоную думку, спыненне агню будзе прадоўжанае на некалькі дзён, потым яшчэ на некалькі дзён, «а грамадскае меркаванне будуць гэтым часам рыхтаваць да думкі: каб не было вайны, трэба пайсці на іх умовы».
Сяменчанка таксама прагназуе, што «ДНР» пакрысе паднімецца ў статусе да вайсковай стараны, і «пад лозунгам «Ці пачуем Данбас», будзе закансерваваная іх прыдуманая цёмная сістэма, у працэсе нейкія тэрарысты будуць знішчаныя, а ўсе астатнія легалізуюцца ў выглядзе пачутага Данбаса».
«Калі ўсё тое, што мы бачым — не фікцыя, то гэта настолькі абуральна, што ў мяне няма слоў. Хто даў права бацьку карупцыі і ўсёй прагнілай сістэмы Кучме весці такія перамовы?! Народ яго на гэта не ўпаўнаважваў. Я, як грамадзянін, заяўляю, што гэтыя перамовы не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Украіны. Спадзяюся, наш Вярхоўны галоўнакамандуючы ведае, што робіць. Магчыма, гэта нейкая вайсковая хітрасць», — сказаў камандзір «Данбаса».
gordonua.com