У ЗША ад каронавірусу памерла беларуска

Хвароба забрала жыццё беларускі з Брукліна Святланы Клімук.

91181903_10218908861844884_1969964532168130560_n.jpg

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына.
Сваякі адкрылі збор ахвяраванняў на пахаванне і падтрымку сям’і Святланы Клімук. 29 сакавіка наша суайчынніца, ураджэнка Брэста, якая жыла ў Брукліне, пасля двухтыднёвай барацьбы з каронавірусам загінула ад гэтай хваробы. У жанчыны засталося двое дзяцей.
Падтрымаць сям'ю матэрыяльна можна, ахвяраваўшы сродкі па спасылцы. Ужо сабрана каля 50 тысяч долараў.
ЗША сталі краінай з самым вялікім лікам пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам. За тыдзень колькасць хворых амаль патроілася і перавысіла 120 тысяч, эксперты прагназуюць праходжанне піка распаўсюджвання толькі праз месяц.