У Дагестане ў школе выбухнула граната

У дагестанскай школе выбухнула граната: адно дзіця загінула, яшчэ 11 — параненыя. Прычынай інцыдэнту, як заявілі ў МУС, стала неасцярожнае абыходжанне са зброяй.

© NewsTeam

© NewsTeam

У дагестанскай школе ў Цумадзінскім раёне пры выбуху гранаты ў кампутарным класе загінуў вучань восьмага класа. Яшчэ адзінаццаць дзяцей параненыя, заявілі ў МУС рэспублікі, перадае РІА “Новости”.
Паведамляецца, што трое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
Прычынай інцыдэнту, як заявілі ў МУС, стала неасцярожнае абыходжанне са зброяй.
"Адзін з вучняў восьмага класа прынёс гранату. У выніку ў кампутарным класе адбыўся выбух", — распавёў дырэктар Агвалінскай сярэдняй школы Шаміль Абакараў.
Хлопчык, які кінуў гранату падчас урока, затрыманы і цяпер знаходзіцца ў паліцэйскім участку, дадалі ў сілавым ведамстве.
Школ ачэпленая, на тэрыторыю нікога не прапускаюць.


Паводле РІА “Новости”