У Польшчы заявілі пра перапродаж «Містраляў» Расіі
Егіпет нібыта прадаў «Містралі» Расіі за долар. Каір і Масква адмаўляюць гэтую інфармацыю.
Егіпет перапрадаў Расіі верталётаносцы тыпу “Містраль”, пабудаваныя Францыяй для расійскага флоту, але якія ў выніку дасталіся Каіру з-за санкцый супраць Масквы. Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Антоні Мачэрэвіч падчас парламенцкіх дэбатаў, паведамляе Корреспондент.net.
Паводле яго слоў, Антоні Мачэрэвіч валодае інфармацыяй пра продаж двух “Містраляў” за адзін долар з "добрых крыніц", але іншых падрабязнасцяў не раскрыў.
"Калі б Егіпет выйшаў з гэтай аперацыі, ён бы заклаў зерне міру, ён мусіў бы даць Расіі ўрок", — сказаў міністр у парламенце.
Амбасадар Егіпта ў Расіі Мухамед Эль-Бадры не пацвердзіў паведамленне пра магчымы продаж “Містраляў”.
"Я не магу пацвердзіць гэтую інфармацыю", — сказаў амбасадар Інтэрфаксу.
Крыніца ў МЗС Расіі, каментуючы заяву кіраўніка Мінабароны Польшчы, адзначыла, што Егіпет не мае права без згоды Францыі перапрадаваць або перадаваць “Містралі”.
"Міністр абароны любой краіны павінен ведаць, што любая ваенная тэхніка і ўзбраенне прадаюцца пры ўмове прадастаўлення сертыфікату канчатковага карыстальніка, у якім выразна значыцца, што без згоды прадаўца нельга перапрадаць, перадаць, падарыць зброю, вінтоўкі і ўсё, што заўгодна. Таму абмяркоўваць гэтае глупства не варта", — сказаў суразмоўца агенцтва.
Першы “Містраль” пад назвай “Гамаль Абдэль Насэр” егіпецкія ваенныя атрымалі ў чэрвені 2016 года, другі — у сярэдзіне верасня.
Кантракт на будаўніцтва двух караблёў тыпу “Містраль”, якія павінны былі называцца “Уладзівасток” і “Севастопаль”, коштам 1,2 мільярда еўра, быў заключаны ў чэрвені 2011 года.
Першы верталётаносец Францыя павінна была перадаць Расіі яшчэ ў лістападзе 2014 года, тэрмін здачы другога — 1 лістапада 2015 года.
Аднак у сувязі з крызісам ва Украіне Парыж адмовіўся перадаваць караблі Расіі і 10 кастрычніка 2015 года “Містралі” былі прададзеныя Егіпту.
Адзначым, што,
каментуючы продаж “Містраляў” Егіпту, у Крамлі заявілі, што гэтая здзелка
ўлічвае расійскія інтарэсы.