19 чалавек загінулі падчас «жорсткай пасадкі» верталёта на Ямале

У верталёце МІ-8, які ляцеў з Ванкора ў Новы Урэнгой, знаходзілася 22 чалавекі. Падчас аварыі 19 загінула, трое — атрымалі раненні, яны шпіталізаваныя і знаходзяцца ў цяжкім стане.

Супрацоўнікі расійскага МНС на месцы катастрофы

Супрацоўнікі расійскага МНС на месцы катастрофы


Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах.
Крыніца агенцтва паведамляе, што верталёт здзейсніў «жорсткую пасадку» 21 кастрычніка а 18:57.
Паводле словаў крыніцы «Інтэрфакса», камандзір экіпажа «выйшаў на сувязь і паведаміў пра аварыйную пасадку», паведаміўшы, што сярод пасажыраў «ёсць жывыя». Пасьля гэтага сувязь з ім знікла.Верталёт належыў авіякампаніі «Скол» і развозіў нафтавікоў-вахтовікоў.
Па факце жорсткай пасадкі верталёта следчыя распачалі справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 263 КК РФ «Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасьці смерць дзвюх і больш асоб».
«Следства разглядае тры асноўныя версіі крушэння паветранага судна: парушэнне правілаў эксплуатацыі і бяспекі палёту, адмова тэхнікі, неспрыяльныя мэтэаўмовы, — адзначылі ў СК. — Ні адна з іх не з'яўляецца на дадзены момант прыярытэтнай».
Паводле «Радыё Свабода»