Украінскае войска паведамляе аб 39 абстрэлах сваіх пазіцый за суткі
Як паведамляе прэс-цэнтр сілавой аперацыі узброеных сіл Украіны на ўсходзе краіны, пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данбасе за мінулыя суткі 39 разоў падвяргаліся абстрэлу.
Найбольш інтэнсіўнымі былі абстрэлы на Марыупальскім кірунку, дзе баевікі адкрывалі агонь 18 разоў. Як паведамляе штаб АТО, ўмацаванні ўкраінскіх вайскоўцаў у раёнах Мар'інкі і Паўлаполья абстрэльваюць з кулямётаў буйнога калібру, гранатамётаў і стралковай зброі, у Красногораўцы і Шырокіна — з 82-мм без мінамётаў.
Акрамя таго, было зафіксавана 12 абстрэлаў на Луганскам кірунку і 9 — у ваколіцах Данецка. Адначасова прадстаўнікі сепаратысцкіх узброеных фармаванняў заявілі, што ўзброеныя сілы Украіны за мінулыя суткі тры разы абстралялі пазіцыі «Міліцыі народнай» у ваколіцах Луганска.
Па словах прадстаўніка Луганскай «народнай міліцыі», якога цытуе ТАСС, страт у выніку абстрэлу не было.Удзельнікі кантатнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе на сустрэчы ў Мінску 26 жніўня заявілі аб неабходнасці ўстанаўлення з 1 верасня бестэрміновага спынення агню ў рэгіёне. Гэта пагадненне стала ўжо дзявятай з восені 2014 года дамоўленасцю аб захаванні «рэжыму цішыні». Аднак значнага паляпшэння сітуацыі з бяспекай у Данбасе не адбылося.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі