У Польшчы за шпіянаж будуць судзіць беларуса і расіяніна

Дваіх мужчын затрымалі ў красавіку 2022 года за шпіянаж на карысць Расіі.

564x318_1__1_.jpg

Паводле версіі следства, беларус і расіянін з 2017 года збіралі інфармацыю аб вайсковых частках, кадравым складзе, баяздольнасці і маральным стане польскага войска, а затым перадавалі ў ГРУ Расіі, піша «Нямецкая хваля» са спасылкай на pap.pl.

Мужчыны дзейнічалі ў раёне Беластока. Абодва жылі ў Польшчы на законных падставах, беларус раней вучыўся ў адной з ВНУ Беластока, а потым уладкаваўся на працу ў парашутна-спартыўную школу.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, яны асабліва цікавіліся складам і колькасцю вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю, у тым ліку ў сувязі з міграцыйным крызісам. Высвятлялі, што менавіта робяць вайскоўцы, якія часткі там размешчаны і як яны ўзаемадзейнічаюць з іншымі войскамі іншых краін NATO.