У Нью-Ёрку адбыўся традыцыйны Марш Паняволеных Народаў

Беларусы таксама прынялі ўдзел у штогадовым мерапрыемстве.

293467405_1397607697424398_7961501203358241879_n.jpg

17 ліпеня 2022 года ў Нью-Ёрку адбыўся Марш Паняволеных Народаў, які традыцыйна праводзіцца ў ліпені Камітэтам Паняволеных Народаў у рамках афіцыйна абвешчанага яшчэ ў 1959 годзе Тыдня Паняволеных Народаў. Актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вадзім Васільеў адзначыў у фэйсбуку важнасць мерпрыемства.

293332994_1397607950757706_1367984726526557106_n.jpg


«Прадстаўнікі беларускай грамады Амерыкі бралі ўдзел у імпрэзах Камітэта Паняволеных Народаў ад самага яго ўтварэння. Сёння, калі мы бачым, што Беларусь знаходзіцца пад расійскай вайсковай акупацыяй і паняволеная дыктатурай Лукашэнкі, што дазволіла гэтую акупацыю, мы мусім падтрымаць таксама нашых братоў ва Украіне, частка якой акупаваная і паняволеная расійскімі агрэсарамі. Нацыі, што лічаць сябе свабоднымі, таксама мусяць памятаць, што свабода — гэта штодзённы плебісцыт. Што свабода не даецца задарма, што за яе трэба ўвесь час змагацца. Абавязак кожнага свабоднага і вызваленага народа — дапамагчы тым, хто застаецца ў паняволенні», — адзначае Вадзім Васільеў.