Стала вядома, калі Украіна зможа скарыстацца амерыканскім ленд-лізам
Для гэтага Украіна спачатку павінна вычарпаць пакет дапамогі ад Кангрэсу. Пасля заканчэння фінансавання бюджэтных праграм ЗША па ваеннай падтрымцы Украіны Кіеў зможа звярнуцца па пастаўкі ўзбраення па ленд-лізу. Пра гэта паведаміла амбасадар Украіны ў Вашынгтоне Аксана Маркарава ў інтэрв'ю «Голасу Амерыкі».
«Пазіцыя Пентагона заключаецца ў тым, што цяпер, калі
ёсць гэтыя праграмы фактычна грантавай, бязвыплатнай перадачы нам зброі, фокус
будзе на іх. Фокус Пентагона цяпер — максімальна хутка знаходзіць тую зброю,
якая нам трэба, і прадастаўляць яе нам праз гэтыя праграмы», — патлумачыла Маркарава.
Яна адзначыла, што ленд-ліз — гэта дадатковы інструмент, які
Украіна пачне больш актыўна ўжываць у выпадку неабходнасці, калі будуць
заканчвацца сродкі з іншых праграм.
«Тады будзе два варыянты. Альбо мы ў гэты момант хутка
падлучаем ленд-ліз, альбо мы звяртаемся да Кангрэсу з дадатковымі запытамі.
Дакладней, мы звяртаемся да адміністрацыі ЗША, а адміністрацыя звяртаецца да
Кангрэсу», — дадала амбасадар Украіны ў Злучаных Штатах.
Паводле яе слоў, грошы ад праграмы падтрымкі неабходна
выкарыстоўваць да канца фіскальнага года ЗША ў верасні. Маркарава не выключае,
што яны могуць скончыцца і да гэтага.
«Складана сказаць, калі скончацца гэтыя сродкі — мы
хочам, каб нам перадавалі хутчэй. Магчыма, яны скончацца і раней, але пакуль пра
гэта цяжка казаць», — зазначыла пасол.
Раней паведамлялася, што ЗША ў новым абаронным бюджэце
павялічылі дапамогу Украіне, але ёсць жорсткія ўмовы.
Паводле unian.net.