У кастрычніку ў Гаазе можа пачацца разгляд справы ад генацыдзе ўкраінцаў Расіяй

Міжнародны суд ААН у Гаазе восенню можа пачаць разглядаць па сутнасці справу аб абвінавачанні Расійскай Федэрацыі ў генацыдзе ўкраінцаў.

d87a0565_52bca26397dc226a50ba8dee037e6af0.jpeg

Пра гэта падчас паведаміў агент Украіны ў Міжнародным судзе ААН, амбасадар па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Антон Карыневіч, паведамляе «Украінская праўда».

«Мы падалі мемарандум, 1 ліпеня мы гэта зрабілі. Гэта значыць, што ў Расійскай Федэрацыі ёсць тры месяцы, каб падаць, калі яна мае іх, свае пярэчанні па юрысдыкцыі суда па гэтай справе. Затым суд можа пераходзіць да вырашэння справы па сутнасці», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Украіна можа прыцягнуць да адказнасці Расію як дзяржаву, а таксама канкрэтных асоб.

1 ліпеня Украіна падала мемарандум у Міжнародны суд ААН з доказамі парушэнняў Расіяй Канвенцыі аб генацыдзе.

У Крамлі заявілі, што будуць ігнараваць пастанову Гаагі.