Украіне дадуць амерыканскія знішчальнікі?
Украіна вядзе перамовы з заходнімі партнёрамі након паставак самалётаў-знішчальнікаў F-15, F-16 або F-18 на ўсіх узроўнях улады.
У Кангрэс ЗША ўжо
ўнеслі законапраект аб падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў для працы на
знішчальніках F-15 і F-16. Аднак гэта працэс няхуткі, піша korrespondent.net. Пра гэта паведамляе
спікер камандавання паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны Юрый Ігнат.
Юрый Ігнат таксама дадаў, што першым інфармацыю аб сустрэчы з украінскімі пілотамі апублікаваў кангрэсмен Адам Кінзінгер.
«Паколькі згаданы кангрэсмен сам ваенны лётчык, яны гаварылі фактычна на адной мове. І мы спадзяемся, што ўсё ж у амерыканскім грамадстве і ў амерыканскім палітыкуме будзе разуменне і адзінае правільнае рашэнне аб выдзяленні Украіне гэтых авіяцыйных платформаў», — дадаў Ігнат.
Варта згадаць, што пра большую дапамогу зброяй і неабходнасць у закрыцці неба над Украінай казаў і амерыканскі брыгадны генерал Марк Арнольд. У інтэрв’ю украінскай службе «РБК» ён сказаў наступнае:
— Патрэбна авіяцыя ўсіх тыпаў, у тым ліку для правядзення спецыяльных аперацый. І патрэбны наземны персанал і інфраструктура для іх. Гэтага можна дасягнуць на працягу аднаго года, калі Захад выдзеліць рэсурсы на рамонт і мадэрнізацыю сваёй рэзервовай тэхнікі і паставіць яе Украіне, а таксама працягне навучанне ўкраінцаў складанай тэхніцы, уключна з авіяцыяй.
— Відавочная ваенная перамога над Расіяй — вяртанне кантролю за ўсёй нашай тэрыторыяй, у тым ліку Крымам, ваенным шляхам — практычна магчымая?
— Я думаю, што гэта магчыма, таму што ва ўкраінскага народа, украінскіх воінаў ёсць матывацыя дамагчыся гэтага. У Захаду ёсць магчымасці забяспечыць Украіну зброяй, каб перамагчы Расію цягам аднаго года.
Але я хачу пайсці далей... на Захадзе я акажуся ў меншасці (са сваім меркаваннем. – Рэд.). Я лічу, што Украіне патрэбна заходняя авіяцыя, каб перамагчы Расію ў бліжэйшыя некалькі месяцаў, на працягу наступнага года.