У Кракаве забаранілі паліць вугалем і дровамі
Гэта першы і пакуль адзіны польскі горад, які ўвёў настолькі жорсткія абмежаванні па барацьбе са смогам.
З 1 верасня ў Кракаве забараняецца паліць у печках вугалем і дровамі. Гэта першы і пакуль адзіны польскі горад, які ўвёў настолькі жорсткія абмежаванні па барацьбе са смогам. Жыхары горада змагаліся за гэта з 2012 года.
У Кракаве дазваляецца цэнтральнае ацяпленне, электраэнергія, цеплавыя помпы, сонечныя калектары і сонечныя ўстаноўкі. Нельга таксама паліць у камінах, вэндзіць, а нават забараняецца стацыянарны грыль (дазваляецца пераносны).
Гарадскія ўлады Кракава некалькі гадоў даплачвалі за ліквідацыю печак на вугалі і ўстаноўку іншага віду ацяплення. За сем гадоў удалося пазбыцца 30 тысяч састарэлых печак. Засталося яшчэ каля 4 тысяч.
За парушэнне забароны паліць вугалем і дровамі ўводзіцца штраф нават да 5 тысяч злотых (1150 еўра).
Такім чынам Кракаў становіцца гіганцкім эксперыментам, ці такім чынам можна вызваліцца ад смогу, і прыкладам для іншых польскіх гарадоў.