У Маскве абвінавацілі Польшчу ў развязванні Другой сусветнай вайны

Польшча сама справакавала Геманію на напад у 1939 годзе. Так расійскі сенатар Франц Клінцэвіч пракаментаваў тлумачэнні польскіх уладаў пра тое, чаму Расію не запрасілі на мемарыяльныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку Другой сусветнай вайн, паведамляе «Еўрарадыё».

klincevic_0209.jpg


Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шыманоўскі паведаміў, што расійскія ўлады не зацікаўленыя ў захаванні духу гістарычнай праўды.

У адказ на гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Говорит Москва" член камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Франц Клінцэвіч выступіў з нечаканай заявай.

"Вядома, вінаватая і сама Польшча, і геапалітычная абстаноўка так складалася. Падзеі 1939-га года і паводзіны Польшчы справакавалі Германію на гэты напад. І адбылося тое, што адбылося. Іх (польская. — Рэд.) здрадніцкая палітыка напярэдадні 39-га года прывяла да таго, што здарылася тое, што здарылася", — заявіў Клінцэвіч.

Гэтая заява, між іншага, супярэчыць высновам Нюрнбергскага трыбунала.

Як паведамлялася раней, прадстаўнікі беларускага кіраўніцтва атрымалі запрашэнне на мемарыяльныя мерапрыемствы ў Варшаву, аднак не паехалі. Нашу краіну прадстаўляў амбасадар Уладзімір Чушаў.  

euroradio.fm