У Кіеве прайшла паніхіда ў памяць пра загінуўшых еўрамайданаўцаў (фота)
На алеі Герояў Нябеснай Сотні ў Кіеве раніцай 18 лютага правялі паніхіду да пятай гадавіны забойстваў на Майдане.
У панядзелак, 18 лютага, каля экуменічнага храма святога Міхаіла і ўкраінскіх навамучанікаў УГКЦ на алеі Герояў Нябеснай Сотні прайшлі памінальны малебен да пятай гадавіны забойстваў на Еўрамайдане і ўскладанне кветак.
Арганізатарамі акцыі выступілі ініцыятыўная група пацярпелых на Майдане, ГА "Сям'я Герояў Нябеснай Сотні", Нацыянальны музей Рэвалюцыі Годнасці.
Таксама на алеі Герояў Нябеснай Сотні прайшла штогадовая ціхая акцыя "Анёлы памяці". У памяць аб расстрэле Герояў Нябеснай Сотні 18-20 лютага 2014 года развесілі на дрэвах ля ўваходу ў метро "Крэшчацік" белых папяровых анёлаў.