У Мюнхене зладзілі акцыю ў падтрымку зняволеных у Расіі ўкраінцаў

У цэнтры нямецкага Мюнхена, дзе ў гэтыя дні праходзіць канферэнцыя па бяспецы, адбылася акцыя ў падтрымку ўкраінцаў, што ўтрымліваюцца ў расійскіх турмах.

unian.net

unian.net

Як паведамляе «Крым.Рэаліі», спасылаючыся на Генеральнае консульства Украіны ў Мюнхене, удзельнікі акцыі прынеслі на гарадскую плошчу 100 крэслаў. На кожным з іх напісалі імёны зняволеных у РФ і анэксаваным Крыме украінцаў. Актывісты таксама разгарнулі ўкраінскія сцягі і плакаты з патрабаваннем вызваліць ўкраінскіх палітвязняў і ваеннапалонных. У акцыі прыняў удзел міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.


Раней паведамлялася, што Украіна накіравала Расіі сотні зваротаў і каля 300 дыпламатычных нот з патрабаваннем вызвалення ўкраінскіх палітвязняў. На тэрыторыі Расіі і акупаванага Крыма пад вартай па палітычных матывах знаходзяцца каля 70 грамадзян Украіны.
unian.net