У Казахстане па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе затрымалі экс-старшыню Камітэта нацыянальнай бяспекі

Былы старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) Казахстана Карым Масімаў затрыманы па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе.

Экс-старшыня Камітэта нацбяспекі Казахстана Карым Масімаў

Экс-старшыня Камітэта нацбяспекі Казахстана Карым Масімаў


Як паведамляюць СМІ, 6 студзеня КНБ пачаў дасудовае расследаванне па факце дзяржаўнай здрады па арт. 175 ч. 1 КК Рэспублікі Казахстан.
Паведамляецца, што ў гэты ж дзень па падазрэнні ў здзяйсненні дадзенага злачынства затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання былы старшыня КНБ Карым Масімаў і іншыя асобы.
Астатняя інфармацыя ў інтарэсах следства не выдаецца.
Карыму Масімаву 56 гадоў. Сваю кар'еру ён пачаў пры прэзідэнце Назарбаеве. У 2000 годзе стаў міністрам транспарту, у 2001 — віцэ-прэм'ерам. У 2003-2006 гг. быў памочнікам Нурсултана Назарбаева, 2012-2014  — кіраўніком яго адміністрацыі. Двойчы займаў прэм'ерскую пасаду: з 2007 па 2012 і з 2014 па 2016 гг.
Камітэт нацбяспекі Максімаў узначаліў у 2016 годзе і захаваў гэты пост пасля таго, як прэзідэнтам стаў Такаеў.
Усяго за апошнія дні ў краіне затрыманыя 4266 чалавек, у тым ліку і замежныя грамадзяне, паведамляе агенцтва «Казінформ» са спасылкай на МУС Казахстана.