У Алматы ад агнястрэльнага ранення загінула дзіця
Падчас сутыкненняў у казахстанскім Алматы былі сур'ёзна паранены 15-гадовы падлетак і забіты 11-гадовы хлопчык. Пра гэта паведаміла прэс-служба упаўнаважанага па правах дзіцяці ў Казахстане.
«Паводле інфармацыі ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Аружан Саін, 5 студзеня ў Алматы ад агнястрэльнага ранення загінула дзіця.
Бацькі шпацыравалі са сваімі дзецьмі, калі пачуўся стрэл, які стаў для
11-гадовага казахстанца фатальным», — сказана ў паведамленні.
У адну з дзіцячых бальніц Алматы 7 студзеня быў дастаўлены
15-гадовы падлетак. Ён ехаў з бацькам у машыне, калі іх аўтамабіль абстралялі
нападнікі. Цяпер за жыццё дзіцяці змагаюцца лекары.
Раней паведамлялася, што ў Казахстане загінуў супрацоўнік
тэлеканала «Алматы». У выніку абстрэлу быў паранены журналіст і памёр
кіроўца здымачнай групы.
Паводле mk.ru.