«Куля трапіла ў галаву». У Алматы загінула 4-гадовая дзяўчынка
Пра гэта піша казахстанскае выданне «Орда».
У Алмацінскім моргу выстраіліся ў чарзе сваякі загінулых падчас беспарадкаў. Галоўны рэдактар Orda.kz Гульнара Бажкенава паразмаўляла з людзьмі — большасць страцілі сваіх родных 6 студзеня.
У Айдаса Мельдыхана загінула 4-гадовая дачка Каркемай, калі
ехала ў машыне з яго родным братам вечарам 6 студзеня. Па яго словах, яны
ездзілі за прадуктамі і праязджалі міма плошчы. У аўто былі яшчэ двое дзяцей
ягонага брата. Яны параненыя, а вучаніца 9 класа ў рэанімацыі. Каркемай куля
трапіла ў галаву, сказаў бацька. Ён адзначыў, што дзяцей у бальніцу адвёз брат
на падстрэленай машыне.
Зарына Брагіна прыехала на апазнанне мужа Азіза Мусаева. Ён
таксама загінуў 6 студзеня, калі ішоў дадому ад сястры, сям'я жыве каля плошчы
Рэспублікі. У 22.30 каля Coffee room Азіз дапамагаў параненаму старому, і ў гэты
момант яго застрэлілі, а другі мінак быў паранены.
Нурдаўлет прыехаў на апазнанне сябра, які быў паранены каля
ТРЦ «Масква» ў нагу. Памёр ад страты крыві.
Нагадаем, што гібель 4-гадовай дзяўчынкі ўжо не першая дзіцячая смерць у Алматы падчас перастрэлак апошніх дзён.