У Італіі арыштавалі яхту расійскага бізнесоўца беларускага паходжання Мельнічэнкі
Італьянская фінансавая паліцыя арыштавала самую вялікую парусную яхту ў свеце коштам 563 млн еўра. Яхта належыць расійскаму прадпрымальніку Андрэю Мельнічэнку, які нарадзіўся ў Гомелі.
Італьянская фінансавая паліцыя наклала арышт у рамках
санкцый Еўрасаюза. Судна знаходзілася на захоўванні ў порце Трыест.
Яхта «A» ўваходзіць у спіс самых вялікіх суднаў свету.
142,8-метровая «лодка» са 100-метровай мачтай афіцыйна класіфікуецца
як парусная маторная яхта, паколькі спалучае ў сабе элементы і канструкцыі як
ветразных, так і маторных яхт. Яе пабудавала кампанія «Дошку» ў 2017 годзе.
Раней паведамлялася, што пасля ўнясення ў санкцыйны спіс
Мельнічэнка пакінуў склад акцыянераў «Сібірскай вугальна-энергетычнай
кампаніі».
Паводле reform.news.