Трэці тыдзень вайны: Украінскі Генштаб распавёў пра сітуацыю ў краіне
Захоўваецца верагоднасць непасрэднага ўдзелу Узброеных сіл Беларусі ў баявых дзеяннях супраць Украіны на баку Расіі.
Расійцы працягваюць наступальную аперацыю супраць Украіны, вораг аднаўляе баяздольнасць падраздзяленняў, папаўняе запасы, перадае unian.net.
Пра гэта гаворыцца ў аператыўнай інфармацыі Генеральнага
штаба Узброеных сіл Украіны па стане на 12:00 па ўкраінскім часе.
Вораг панёс страты на трох кірунках:
Палескім,
Северскім,
Паўднёвабугскім.
На гэтых кірунках УСУ спынілі акупантаў і не далі ажыццявіць наступ.
Адзначаецца, што на Валынскім кірунку вораг наступальных
дзеянняў не праводзіў. Ваенным кіраўніцтвам Беларусі ажыццяўляюцца меры па
ўзмацненні аховы мяжы з Украінай. Захоўваецца верагоднасць непасрэднага ўдзелу
Узброеных сіл Беларусі ў баявых дзеяннях супраць Украіны на баку Расіі.
Таксама ў Генштабе паведамілі, што на Палескім кірунку
актыўных дзеянняў з боку праціўніка не зафіксавана. Пасля значных страт
расійскія акупанты праводзяць мерапрыемствы па аднаўленні баяздольнасці і
ажыццяўляюць перагрупоўку войскаў.
На Северскім кірунку расійцы ажыццяўляюць інжынернае
абсталяванне пазіцый у раёнах Міхайла-Кацюбінскага, Ляўковічаў, Жукоткі, Горадні (Чарнігаўская вобласць).
На Слабажанскім кірунку пры спробе аднаўлення наступальных
дзеянняў вораг поспеху не дасягнуў.
Акупанты замацаваліся ў паўночнай частцы горада Ізюм, не
пакідаючы спробаў па яго захопе.
На Данецкам і Таўрычаскім кірунках асноўныя намаганні
фашыстаў сканцэнтраваны на захопе гарадоў Марыупаль і Севераданецк. Праціўнік
захапіў усходнія ўскраіны Марыупаля.
Пасля няўдалага штурму населенага пункта Рубежнае акупанты
адступілі да н.п. Капіталаўка.
На Валнавахскім кірунку вораг спрабуе развіць наступ на
кірунку н.п. Чырвоная Паляна. Распачаў спробу прасоўвання ў напрамку н.п. Вольгінка.
Паводле наяўных звестак, падраздзяленні акупантаў, якія
ажыццяўлялі наступ у Данецкім аперацыйным раёне, сустрэлі магутны супраціў
Узброеных сіл Украіны і страцілі наступальныя здольнасці.
На Паўднёвабугскім кірунку праціўнік не пакідае спробаў
аднаўлення наступальных дзеянняў з мэтай акружэння Нікалаева.
З мэтай падтрымкі наступу захопнікі спрабавалі разгарнуць падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі і супрацьпаветранай абароны. Поспеху не мелі. Акупанты адступілі ў раён н.п. Мылава, ажыццяўляюць інжынернае абсталяванне занятых пазіцый і падцягваюць рэзервы.