У Еўропе з'явіўся новы лідар па ўзроўні захворвання на COVID-19
Швецыя выйшла на першае месца ў ЕС па паказчыку захворвання на каронавірус. Самая лепшая сітуацыя — у Фінляндыі, Партугаліі, Румыніі, а таксама на Мальце і ў Ісландыі, дзе паказчыкі менш за 100 хворых на 100 тысяч насельніцтва.
Швецыя выйшла на
першае месца сярод краін Еўрасаюза па паказчыку захворвання на каронавірусную
інфекцыю адносна колькасці насельніцтва. Пра гэта сведчаць абноўленыя даныя
Еўрапейскага цэнтра папярэджання і кантролю захворванняў, паведамляе korrespondent.net
У той жа час эксперты адзначаюць, што гэта не сведчыць пра ўспышку захворвання ў краіне.
«Справа ў тым, што ў шэрагу еўрапейскіх краін імкліва паляпшаецца сітуацыя з каронавірусам», — адзначаюць спецыялісты.
У Швецыі пік вясновай хвалі эпідэміі прайшоў у сярэдзіне красавіка, і з тых часоў штодзённы прырост заражэнняў паступова спадае.
За Швецыяй з паказчыкам захворвання 577.38 на 100 тысяч насельніцтва за апошнія 14 дзён ідзе Літва (562.83), за якой — Кіпр (521.84), Нідэрланды (483.09) і Латвія (431.31). Для астатніх еўрапейскіх краін паказчык захворвання меншы за 300.