У Беларусі могуць запусціць вытворчасць расійскай вакцыны ад кавіда для жывёл
Рассельгаснагляд можа арганізаваць на прадпрыемствах Беларусі пляцоўку для вытворчасці вакцыны ад COVID-19 для жывёл.
Пра гэта журналістам паведаміла дарадца кіраўніка Рассельгаснагляду Юлія Мелана, паведамляе «Рэгіянальная Газета».
Рабіць такую вакцыну ад кавіда для жывёл могуць на базе віцебскага прадпрыемства біялагічнай прамысловасці ААТ «БелВітуніфарм».