Кіраўнік МЗС ФРГ абяцае санкцыі супраць Мінска, пакуль яны не дадуць эфекту

Германія паабяцала ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, пакуль яны не дадуць эфекту.

57530148_403.jpg

Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Германіі Хайка Маас на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта DW пра крокі Берліна ў сувязі з затрыманнем магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова, які супрацоўнічае з нямецкай медыякампаніяй.

«Нам вядомы гэтыя выпадкі, і ў мінулым прымалі меры на ўзроўні консульства, будзем гэта рабіць і ў будучыні, аднак не публічна, — падкрэсліў Маас. — Таму што на вопыце  ведаем, што часам занадта вялікая публічнасць падобных спраў не дазваляе дамагчыся жаданых вынікаў».

Маас нагадаў што Еўрасаюз увёў ўжо цэлы шэраг пакетаў санкцый у дачыненні да ўлад Беларусі. Кіраўнік дыпламатычнага ведамства Германіі ў той жа час са шкадаваннем прызнаў, што  санкцыі «відавочна, не дзейнічаюць», і тое, што адбываецца ў краіне, выклікае крайнюю трывогу:

«Вельмі складана звонку, пры дапамозе тых інструментаў, якія мы ўжывалі, прымусіць адмовіцца ад свайго шляху рэжым, які, на жаль, падобна, моцна сядзіць у сядле і абараняе сваю ўладу самым жорсткім чынам».

«У рамках Еўрапейскага саюза, мы, несумненна, яшчэ будзем абмяркоўваць, ці дастаткова цяперашняй санкцыйнай палітыкі або ёсць неабходнасць увядзення новых санкцый», — адзначыў Хайка Маас.
Паводле www.racyja.com/