Еўрасаюз у чарговы раз заклікаў беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў

Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады спыніць пераслед TUT.BY і іншых незалежных журналістаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.

eu_lag.jpg


У яго заяве захады ў дачыненні да TUT.BY, прынятыя 18 траўня, названыя «праявай кампаніі рэпрэсій і застрашвання». Стана таксама пералічвае іншыя выпадкі затрымання журналістаў і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці. На яго думку, гэта сведчыць пра «поўную пагарду ўладамі Беларусі свабоды выказвання меркаванняў», перадае REFORM.by.

«Пераслед журналістаў павінен быць спынены, і ўсе затрыманыя павінны быць неадкладна вызваленыя, як і ўсе палітычныя зняволеныя», — заявіў Стана.

Ён таксама дадаў, што вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека не могуць заставацца беспакаранымі. Еўрасаюз каардынуе з міжнароднай супольнасцю адпаведныя намаганні.