У Amnesty International запатрабавалі забараніць робатаў-забойцаў
У Amnesty International асцерагаюцца з'яўлення сапраўдных робатаў-тэрмінатараў. Яшчэ не позна прадухіліць з'яўленне цалкам аўтаномных сістэм узбраенняў і ўвесці забарону на іх, сцвярджаюць праваабаронцы.
Праваабарончая
арганізацыя Amnesty International заклікала ўвесці забарону на прымяненне
робатаў-забойцаў напярэдадні правядзення ў Жэневе перамоваў пад эгідай ААН аб
смяротных аўтаномных сістэмах узбраенняў.
Адпаведная заява апублікаваная на сайце арганізацыі ў панядзелак, 27 жніўня.
Праваабаронцы адзначаюць, што "робаты-забойцы больш не з'яўляюцца толькі героямі фантастыкі". На іх думку, тэхнічны прагрэс у гэтай сферы ідзе наперадзе міжнароднага права.
"Мы рухаемся ў будучыню, у якой людзі могуць быць выцесненыя з працэсаў прыняцця рашэнняў пра ўжыванне сілы", — гаворыцца ў заяве.
У Amnesty International лічаць, што яшчэ не позна прадухіліць з'яўленне цалкам аўтаномных сістэм узбраенняў і ўвесці забарону на іх.
У Жэневе 27 жніўня стартуюць перамовы групы ўрадавых экспертаў з больш чым 75 краін пад эгідай ААН аб смяротных аўтаномных сістэмах узбраенняў. Ад зыходу кансультацый залежыць, ці стане рэальнасцю ў бліжэйшыя гады з'яўленне цалкам самакіравальных робатаў-забойцаў.
Падчас апошняга раунда кансультацый у красавіку за забарону сістэм смяротнай аўтаномнай зброі выказаліся 26 дзяржаў, у тым ліку Аўстрыя, Бразілія і Егіпет. Аднак такія распрацоўкі падтрымліваюць ЗША, Ізраіль, Расія, Францыя, Вялікабрытанія і Паўднёвая Карэя.
Паводле korrespondent.net