У ААЭ правялі 100-працэнтную вакцынацыю насельніцтва
ААЭ здолела цалкам вакцынаваць насельніцтва краіны хаця б адной дозай вакцыны, паведамляе korrespondent.net
У ААЭ заявілі, што па стане на 26 лістапада 100 % жыхароў краіны атрымалі хаця б адну дозу вакцыны ад каронавіруса, а больш за 90 % насельніцтва прайшлі поўную вакцынацыю.
ААЭ аднымі з першых у свеце пачалі вакцынацыю кітайскай вакцынай Sinopharm. Было выкарыстана 21,8 млн доз вакцыны.
У снежні 2020 года ў краіне ўхвалілі амерыканскую вакцыну Pfizer-BioNTech. Пазней таксама ўхвалілі расійскую вакцыну «Спутнік V», брытанскую Oxford-AstraZeneca і амерыканскую Moderna. Вакцынамі Sinopharm і Pfizer пачалі прышчапляць дзяцей.
А ў сакавіку 2021 года ААЭ сталі першай краінай рэгіёна, якая абвясціла пра пачатак вытворчасці вакцыны супраць COVID-19. Кампанія Group 42 З Абу-Дабі аб'ядналася з кітайскай кампаніяй Sinopharm для распрацоўкі вакцыны Hayat-Vax.