Турцыя: у аварыйнай шахце могуць знаходзіцца не больш за 18 чалавек

Улады Турцыі спадзяюцца, што колькасць загінулых у выніку выбуху на шахце ў ваколіцах Самы не перавысіць 300–302 чалавек. Пра гэта заявіла міністр энергетыкі краіны. Пад зямлёй могуць заставацца яшчэ 16–18 гарнякоў. Аднак надзея на тое, што праз трое сутак там засталіся жывыя людзі, мінімальная.



mine.jpg

Фота www.interfax.ru

30-гадоваму Мурату Йокушу пашанцавала. Ратавальнікі дасталі яго з шахты ўжо праз чатыры гадзіны пасля выбуху. Мурат распавядае, што апынуўся ў пастцы разам з 143 сваімі калегамі.

Мурат Йокушу : "Я зраблю ўсё магчымае, каб больш ніколі не вяртацца ў шахту. Калі ўрад дапаможа і забяспечыць магчымасць для нармальнай працы ў вугальнай прамысловасці, тады, можа, нешта зменіцца. Але, што тычыцца мяне, то я пад зямлю не спушчуся ніколі і не стану гэтым зарабляць на жыццё".

Падчас аварыі на шахце знаходзіліся 787 гарнякоў. Ахвярамі трагедыі, якая стала самай буйной за ўсю гісторыю вуглездабычы ў Турцыі, сталі 284 чалавекі. У краіне вось ужо трэці дзень працягваецца агульнанацыянальная жалоба, праходзяць пахаванні загінуўшых. Улады вядуць расследаванне абставінаў таго, што адбылося, і абяцаюць пакараць вінаватых.

Паводле euronews