Больш за 200 чалавек загінулі ў выніку выбуху на шахце ў Турцыі
Сотні шахцераў знаходзяцца пад заваламі на глыбіні каля 2 кіламетраў. Трагедыя адбылася на шахце ля горада Сома ў правінцыі Маніса, прыкладна за 250 км на поўдзень ад Стамбула.
Фота Reuters
Як заявіў мэр горада Маніса Джэнгіз Эргюн, высветленая на дадзены момант колькасць ахвяр можа быць не поўнай.
Мяркуецца, што ў момант выбуху пад зямлёй на глыбіні каля двух кіламетраў знаходзіліся 580 шахцёраў. Не выключана, што многім з іх удалося выратавацца.
Па словах міністра энергетыкі Турцыі Танера Йылдыза, прычынай выбуху стала кароткае замыканне. Як заявіў міністр у інтэрв'ю турэцкаму тэлебачанню, ахвяры трагедыі загінулі з-за атручвання чадам.
Турэцкія тэлеканалы дэманструюць кадры, на якіх ратавальнікі дапамагаюць гарнякам падняцца з шахты на паверхню.
Некаторыя з іх могуць ісці самастойна, аднак большасць дастаўляюць на насілках да карэтаў хуткай дапамогі.
Тым часам канцылярыя Рэджэпа Таіпа Эрдагана абвясціла, што прэм'ер-міністр у сувязі з выбухам на шахце адмяніў запланаваны візіт у Албанію — замест гэтага Эрдаган накіруецца да месца трагедыі ў Сому.