Тэрарысты з гранатамётаў абстралялі ваенны аэрадром пад Краматорск
Тэрарысты абстрэльвалі аэрадром, а сілавікі адкрылі агонь у адказ.
Украінскія ваенныя адкрылі агонь. Reuters
Сёння раніцай каля Краматорска баевікі абстралялі аэрадром з гранатамётаў і стралковай зброі, паведамляе tsn.ua.
У прэс-службе Мінабароны паведамілі, што тэрарысты хаваліся за кустамі, высаджанымі на тэрыторыі аэрадрома, і на працягу 20 хвілін абстрэльвалі адзін з будынкаў.
Украінскія сілавікі ўжылі зброю ў адказ. Пацярпелых сярод украінскіх вайскоўцаў і грамадзянскага насельніцтва няма.
Нагадаем, учора ў Краматорск сілавікі пачалі фінальны этап барацьбы з тэрарыстамі.