Таджыкістан. Бывай, «великий и могучий»
Новы Закон пра мову прыняты абедзвюма палатамі парламента Таджыкістана. Паводле яго, зараз кожны грамадзянін краіны «абавязаны ведаць» таджыкскую мову, якая мае статус дзяржаўнай. Грамадзяне і арганізацыі абавязаны весці перапіску з органамі ўлады і мясцовага самакіравання толькі на таджыкскай мове. У той жа час руская мова перастала па закону быць мовай міжнацыянальных зносін. Дэпутаты кажуць, што наяўнасць такога пункту, як «мова міжнацыянальных зносін», не пасуе патрабаванням незалежнай дзяржавы.
Новы Закон пра мову прыняты абедзвюма палатамі парламента Таджыкістана. Паводле яго, зараз кожны грамадзянін краіны «абавязаны ведаць» таджыкскую мову, якая мае статус
дзяржаўнай. Грамадзяне і арганізацыі абавязаны весці перапіску з органамі ўлады і мясцовага самакіравання толькі на таджыкскай мове. У той жа час руская мова перастала па закону быць мовай
міжнацыянальных зносін. Дэпутаты кажуць, што наяўнасць такога пункту, як «мова міжнацыянальных зносін», не пасуе патрабаванням незалежнай дзяржавы. Першай ахвярай новага закону,
відавочна, стане не рускамоўная меншасць (рускіх тут усяго прыкладна 60 тысяч на 7 мільёнаў таджыкаў), а моладзь, якая з-за адсутнасці працы едзе на будоўлі ў Расію. Слабае веданне мовы, натуральна,
пагоршыць іх магчымасць абараняць свае правы. Аднак больш за ўсё дастанецца этнічным узбекам. Яны складаюць чвэрць насельніцтва Таджыкістана.
Па матэрыялах узбекскай прэсы