Спікер парламента Эстоніі абвінаваціў РФ у анэксіі 5 працэнтаў краіны
Згодна з Тартускай дамовай 1920 года, Эстоніі належаць тэрыторыі, якія ўваходзяць сёння ў склад Расіі. Расія гэтую дамову лічыць нядзейнай.
Cпікер парламента Эстоніі, член Кансерватыўнай народнай партыі EKRE Хен Пылуаас заявіў, што Расія анэксавала каля пяці адсоткаў тэрыторыі Эстоніі. Пра гэта ён у аўторак, 19 лістапада, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. «Анэксія эстонскіх тэрыторый нічым не адрозніваецца ад акупацыі і анэксіі Крыма», — напісаў Пылуаас, дадаўшы, што «Эстонія не мае тэрытарыяльных прэтэнзій да Расіі», але хоча, каб вярнуліся «нашы» тэрыторыі.
Абурэнне спікера эстонскага парламента выклікала інтэрв'ю дырэктара Другога еўрапейскага дэпартамента МЗС РФ Сяргея Бяляева, апублікаванае ў панядзелак на сайце РІА «Навіны». У гэтым інтэрв'ю Бяляеў некалькі разоў назваў «не працуючым» Тартускі мірны дагавор 1920 года. «Непрызнанне Тартускага мірнага дагавора, па сутнасці, азначае непрызнанне Эстонскай Рэспублікі. Гэта сведчанне аб нараджэнні нашай краіны і адна з найважнейшых асноў нашай дзяржаўнасці», — напісаў Хен Пылуаас.
Згодна з Тартускім мірным дагаворам 1920 года, заключанаму РСФСР і незалежнай Эстоніяй, да Эстоніі адыходзіць частка тэрыторый, якія цяпер уваходзяць у склад Расіі. Гэта часткі Кінгісепскага і Сланцаўскага раёнаў Ленінградскай вобласці, а таксама Пячорскі край. Эстонія не ратыфікуе расійска-эстонскую памежную дамову, паколькі значная частка палітычных сіл спрабуе вярнуцца да мяжы, праведзенай па Тартускай дамове. Расія афіцыйна лічыць гэтую дамову нядзейнай.
dw.com