Спякота дапякае японцаў

З прычыны спёкі ў Японіі за мінулыя суткі з цеплавым ударам шпіталізаваныя 1228 чалавек, 11 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане без прытомнасці.



japan_sun.jpg

Усяго з пачатку месяца з-за спёкі ў бальніцы трапілі амаль чатыры тысячы японцаў, з іх каля 2,6 тысячы чалавек — на працягу мінулага тыдня, шасцёра памерлі. З пачатку бягучага тыдня з цеплавым ударам у бальніцы паступае каля тысячы пацярпелых штодня.
 

Спецыялісты лічаць, што адной з асноўных прычын росту цяжкіх выпадкаў цеплавых удараў з'яўляецца непадрыхтаванасць арганізма да рэзкага наступу спёкі. Тэмпература ў першай палове ліпеня ў Японіі стала самай высокай за ўсю гісторыю вядзення метэаназіранняў, якая бярэ свой пачатак у 1961 годзе.
 

У некаторых раёнах краіны тэмпература дасягае 40 градусаў цяпла. У 109 з 927 наглядальных метэапунктах тэмпература паднялася вышэй за 35 градусаў. У Токіё чацвёртыя суткі запар тэмпература устойліва трымаецца вышэй за 35 градусаў. Падобнае за ўсю гісторыю назіранняў адбывалася толькі ў 2010 годзе, калі ў Японіі выдалася надзвычай спякотнае лета.
 

У сераду ў 35 з 47 японскіх прэфектур тэмпература перавышала 35 градусаў. У прэфектуры Яманасі слупок тэрмометра падняўся да рэкорднага для гэтага раёна ўзроўню ў 39,2 градуса па Цэльсіі.
 

Сіноптыкі папярэджваюць, што моцная спёка працягнецца да канца тыдня, затым наступіць яе нязначнае паслабленне, слупок тэрмометра будзе заставацца на адзнацы вышэй за 30 градусаў.

newsru.com