Іспанія. Дыктатары могуць спаць спакойна

Парламент Іспаніі прыняў закон, які павінен спадабацца дыктатарам і іншым асобам, якія не супраць парушэнняў правоў чалавека. Раней, адпаведна прынятаму ў 1996 годзе закону, іспанская пракуратура магла распачаць крымінальную справу супраць любой асобы, якая падазравалася ў парушэнні правоў чалавека або генацыдзе, і пераследаваць яе ва ўсім свеце. Праўда, толькі аднойчы асоба, арыштаваная па гэтаму закону, была прыцягнутая да адказнасці. Мова пра аргенцінца Адольфа Сцылінга, які катаваў апазіцыянераў у час вайсковай дыктатуры.

Парламент Іспаніі прыняў закон, які павінен спадабацца дыктатарам і іншым асобам, якія не супраць парушэнняў правоў чалавека. Раней, адпаведна прынятаму ў 1996 годзе закону, іспанская пракуратура магла распачаць крымінальную справу супраць любой асобы, якая падазравалася ў парушэнні правоў чалавека або генацыдзе, і пераследаваць яе ва ўсім свеце. Праўда, толькі аднойчы асоба, арыштаваная па гэтаму закону, была прыцягнутая да адказнасці. Мова пра аргенцінца Адольфа Сцылінга, які катаваў апазіцыянераў у час вайсковай дыктатуры. Самай вядомай ахвярай таго закона стаў экс-дыктатар Чылі Аўгуста Піначэт, які ў 1998 годзе прыбыў на лячэнне ў Лондан і быў арыштаваны па просьбе іспанскага пракурора. Пасля Піначэта адпусцілі. Цяпер у фокусе ўвагі пракуратуры будуць выключна тыя асобы, якія мелі дачыненне да забойстваў або парушэнняў правоў грамадзян Іспаніі або зрабілі свае злачынствы на тэрыторыі Іспаніі. Праўда, усё роўна трэба быць асцярожнымі. Усе ўжо распачатыя справы будуць працягнутыя. Так ці інакш, сем самых буйных праваабарончых арганізацый свету (сярод іх Amnesty International і Human Rights Watch), а таксама прафсаюзы выступілі супраць новага закону. На іх погляд, улады баяцца, што да адказнасці давядзецца прыцягваць некаторых міністраў былой адміністрацыі Джорджа Буша, якія санкцыянавалі катаванні вязняў турмы Гуантанама.
Па матэрыялах “Junge Welt (Германія)