СБУ завяла крымінальную справу за раскрыццё імёнаў «ахвяр Крамля»

Супрацоўнікі Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны распачалі крымінальную справу па факце выдавання звестак дасудовага расследавання. Гаворка ідзе пра спіс магчымых ахвяр тэрарыстаў, які быў атрыманы ў выніку спецаперацыі з інсцэніроўкай забойства расійскага журналіста Аркадзя Бабчанкі.

Аркадзь Бабчанка, фота з сайта kp.ua

Аркадзь Бабчанка, фота з сайта kp.ua

Звесткі пра 47 асобаў апублікавала інтэрнэт-выданне «Cтрана.ua». 
«Праваахоўнікі ўстанавілі, што на старонцы аднаго з інтэрнэт-выданняў размешчаны публікацыі з пералікам асоб, дадзеныя аб якіх ёсць у матэрыялах раней адкрытай крымінальнай вытворчасці. У публікацыі пазначаны прозвішчы грамадзян Украіны і замежных дзяржаў, якіх планавалася фізічна знішчыць у выніку тэрарыстычных актаў на тэрыторыі нашай краіны. Пры гэтым, адпаведныя дадзеныя і дазвол любому, у тым ліку аўтару публікацыі вышэйзгаданага інтэрнэт-рэсурсу, на разгалашэнне названых звестак органам дасудовага расследавання і працэсуальным кіраўніком не прадастаўляліся», — паведамляе СБУ.
 У рамках адкрытай крымінальнай справы па ч. 1 арт. 387 Крымінальнага кодэкса Украіны працягваюцца следчыя дзеянні. 
Нагадаем, у спіс з 47 чалавек увайшлі вядомыя журналісты, блогеры і медыйныя персоны, пры гэтым імя самога Аркадзя Бабчанкі ў ім не было.