Рэферэндум аб уваходжанні Паўднёвай Асеціі ў склад Расіі адбудзецца 17 ліпеня

Кіраўнік самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі Анатоль Бібілаў падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні непрызнанай рэспублікі ў склад Расіі.

GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

Рэферэндум мусіць адбыцца 17 ліпеня 2022 года.
У канцы сакавіка Анатоль Бібілаў заяўляў аб тым, што Паўднёвая Асеція ўвойдзе ў склад Расіі «неўзабаве». Ён назваў уваходжанне ў склад Расіі «стратэгічнай мэтай, шляхам і спадзевам народа».
Незалежнасць Паўднёвай Асеціі прызнаюць толькі Расія, Венесуэла, Науру, Нікарагуа і Сірыя. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Грузіі, тэрыторыя, на якой размешчана рэспубліка, адносіцца да часткі тэрыторый краёў Грузіі Шыда-Картлі, Мцхета-Мтыянэці, Імэрэці і Рача-Лечхумі і Ніжняя Сванэція.
reform.by