Расія ўзброіцца ўдасканаленай псіхатропнай зброяй
На ўзбраенне расійскай арміі паступяць новыя мадыфікацыі станцый
візуальна-аптычных перашкодаў "Філін", распрацоўку якіх ужо вядзе холдынг
"Расэлектроніка" (уваходзіць у "Растэх").
У прыватнасці, станцыі атрымаюць верыфакальны аб'ектыў, які дазволіць павялічыць магутнасць выпраменьвання як мінімум у паўтары разы а таксама пашырыць вугал ягонага ўздзеяння. Акрамя таго, у новай мадыфікацыі палепшаныя масагабарытныя характарыстыкі і зніжаныя патрабаванні да электраспажывання.
У "Расэлектроніцы" таксама адзначылі, што новыя вырабы можна будзе карыстаць не толькі ў вайсковай, але і ў грамадзянскай сферы. "Могуць стварацца як моцныя станцыі вайсковага і спецыяльнага прызначэння, так і больш слабыя версіі, якія могуць быць запатрабаванымі буйныя кампаніямі для забеспячэння любых ахоўваемых аб'ектаў".
Раней выданне "Фантанка" паведамляла што расійская сістэма візуальтна-аптычных перашкод 5П-42 «Филин», якая асляпляе праціўніка і выклікае галюцынацыі, з'яўляецца распрацоўкай 17-гадовай даўніны і, хутчэй за ўсе, неэфектыўная. Яшчэ раней паведамлялася, што такімі станцыямі абсталёўваліся караблі ВМФ Расіі.
Паводле belaruspartisan.by