Праваслаўныя пагражаюць кінатэатрам за паказ «Мацільды»
Праваслаўныя актывісты даслалі кінатэатрам лісты з пагрозамі ў выпадку пракату "Мацільды" Аляксея Учыцеля.
На іх думку, стужка і любы яе банэр, афіша ці ўлётка зневажаюць святых і ўтрымліваюць заклік да "рускага Майдану".
Арганізацыя
"Хрысціянская дзяржава — Святая Русь" накіравала ў кінатэатры лісты з
патрабаваннем адмовіцца ад пракату новага фільма Аляксея Учыцеля
"Мацільда".
"Любы банэр, афіша, рэкламная ўлётка з інфармацыяй пра пракат фільма "Мацільда" будуць разгледжаны як ваша жаданне зняважыць святых праваслаўнай царквы і правакацыя да "рускага Майдану", — гаворыцца ў лісце, які арганізацыя распаўсюдзіла ў інтэрнэце.
Аўтары абяцаюць распачаць змагацца сваімі метадамі "з беззаконнем і вар'яцтвам", і паведамляюць, што ўсяго даслалі поштай больш за тысячу лістоў па хатніх адрасах дырэктараў кінатэатраў і па іх юрыдычных адрасах.
У фільме "Мацільда" Аляксея Учыцеля распавядаецца пра каханне Мікалая II да балярыны Мацільды Кшэсінскай. Рэжысёр раней распавёў СМІ, што ў фільме спалучаныя гістарычныя факты і выдумка.
Кіраўнік патрыяршага савета па культуры епіскап Ягор’еўскі Ціхан (Шаўкуноў) раней у інтэрв'ю "Расійскай газеце" крытычна адгукнуўся наконт стужкі пасля прагляду яе трэйлера.
Дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай правесці праверку ў дачыненні да фільма, паколькі, на яе думку, у карціне ўтрымліваюцца сцэны, якія абражаюць пачуцці вернікаў. Пракуратура Пецярбурга яшчэ да гэтага правяла праверку і парушэнняў закона не выявіла.
Паводле www.interfax.ru