Расія павялічыла выдаткі на інфармацыйную вайну ў ЕС на £ 100 мільёнаў

Агульныя выдаткі Расіі на тэлебачанне, радыё і інтэрнэт-сервісы за мяжой павялічаны да £ 255 мільёнаў.

flickr.com/Ignas Kukenys

flickr.com/Ignas Kukenys


Расія павялічвае выдаткі на вяшчанне Russia Today і Sputnik у Вялікабрытаніі больш чым на £ 100 млн. Пра гэта піша The Times.

Крэмль зацвердзіў значнае павелічэнне бюджэту Russia Today і яго англамоўнага канала, а таксама іншых сервісаў, уключаючы Sputnik, які абвінавачваюць у распаўсюдзе "канспіралягічных гісторый". Агенцтва адкрыла штаб-кватэру ў Эдынбургу.

Агульныя выдаткі Расіі на тэлебачанне, радыё і інтэрнэт-сервісы за мяжой, паводле прагнозаў, склалі £ 151 млн у 2015 годзе, але былі павялічаны да £ 255 млн. Такі рост, як піша газета, звязаны з адкрыццём офіса Russia Today ў Лондане.


www.radyjo.net