Расія. Чэркесы патрабуюць асобную рэспубліку

Малады рух чэркесаў «Адыгэ Хасэ» правёў два мітынгі, патрабуючы адраджэння Чэркескай рэспублікі. Зараз чэркесы ўваходзяць у склад Карачаева-Чэркескай рэспублікі. Падстава патрабаваць асобнай адміністратыўнай адзінкі — «немагчымасць рэалізацыі этнасу ў Карачаева-Чэркесіі». Акцыя мела грамадскі рэзананс. У адным з аулаў на мітынг «Адыгэ Хасэ» сабралася больш за тысячу чалавек. Рэакцыя ўладаў была супярэчлівая.

Малады рух чэркесаў «Адыгэ Хасэ» правёў два мітынгі, патрабуючы адраджэння Чэркескай рэспублікі. Зараз чэркесы ўваходзяць у склад Карачаева-Чэркескай рэспублікі. Падстава патрабаваць асобнай адміністратыўнай адзінкі — «немагчымасць рэалізацыі этнасу ў Карачаева-Чэркесіі». Акцыя мела грамадскі рэзананс. У адным з аулаў на мітынг «Адыгэ Хасэ» сабралася больш за тысячу чалавек. Рэакцыя ўладаў была супярэчлівая. Яны пагражалі арганізатарам адміністратыўнай адказнасцю (мала таго, што мерапрыемства не было дазволеным, дык яшчэ адбывалася ў той час, калі ў рэспубліцы дзейнічаў рэжым каранціну супраць грыпу), аднак адначасова паабяцалі правесці сустрэчу з прадстаўнікамі чэркескай моладзі. Акрамя таго, улады заявілі, што не чэркесы, якіх у краі 11 працэнтаў, а карачаеўцы, якіх амаль 40 працэнтаў, церпяць ад таго, што жывуць побач з чэркесамі. Яны спасылаюцца на формулу падзелу міністэрскіх партфеляў. У рэспубліканскім урадзе кожны этнас мае роўную фракцыю. Але ў некаторых ведамствах колькасць чэркесаў дасягае 70 працэнтаў. Так ці інакш, у Маскве пакуль пратэсты чэркесаў ігнаруюць. Нагадаем, што Чэркеская рэспубліка, праўда, у статусе аўтаномнай акругі, сапраўды існавала ў складзе Карачаева-Чэркесіі з 1926 па 1944 гады. Пасля карачаеўцаў прызналі нацыяй ворагаў народа і саслалі ў Сібір, а пасля вяртання ў 1959 годзе Карачаева-Чэркесія зноў з’явілася на мапах СССР, праўда, чэркесаў пазбавілі статусу аўтаноміі. У 1991 годзе чэркесы паспрабавалі стварыць асобную рэспубліку, аднак Ельцын іх суверэнітэт не прызнаў.
Па матэрыялах расійскай прэсы