Пуцін узначаліў рэйтынг самых уплывовых людзей свету-2015 па версіі «Forbes»
У тройку лідараў увайшлі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт ЗША Барак Абама.
Reuters
Амерыканскі «Forbes» апублікаваў штогадовы рэйтынг самых уплывовых людзей свету. Спіс з 73 пазіцый у трэці раз запар узначаліў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Рэйтынг «Forbes» – суб’ектыўны выбар рэдакцыі. Палітыкі, рэлігійныя лідары, фінансісты, прадпрымальнікі, філантропы і зоркі шоу-бізнесу ў межах спісу ацэньваюцца паводле наступных параметраў: колькасць людзей, на якіх уплываюць іх рашэнні; аб’ём фінансавых рэсурсаў, якія да іх належаць або знаходзяцца пад іхным кантролем; актыўнасць, з якой удзельнікі рэйтынгу карыстаюцца сваім уплывам.