Пратэсты і хапуны ў Расіі — затрыманныя больш за 1500 чалавек
Апошнія дадзеныя па затрыманых са спасылкай на "Чырвоную кнопку" «ОВД-Инфо»: у Маскве — больш за 700 чалавек, у Санкт-Пецярбургу — 890.
На 13:00 паведамлялася аб затрыманні 40 чалавек, акцыя Навальнага мае пачацца а 14-й. Затрыманы і сам Аляксей Навальны.
На Цвярской у Маскве, а таксама ў шэрагу гарадоў Расіі планавалася ўрачыстасці на Дзень Расіі — гадавіну прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР 12 чэрвеня 1990 году. Ад 1991 году гэты дзень выходны, ад 1992-га — дзяржаўнае свята.
Але на той жа час, што ўрачыстасці, свае акцыі запланаваў палітык Аляксей Навальны: ягоная акцыя прысвечаная барацьбе з карупцыяй.
Аляксей Навальны быў затрыманы да пачатку акцыі.
15: 55. У Навальнага адабралі тэлефон і шнуркі. Яму ставяць у віну арт.20.2 ч.8 — да 30 сутак адміністрацыйнага арышту.16: 10. Паліцыя пусціла ў ход дубінкі на Пушкінскай плошчы і на Цвярской.
16: 20. У Калінінградзе на антыкарупцыйнай мітынгу затрымалі 36 чалавек, паведамляе "ОВД-Инфо".16: 24. Паліцэйскі разбіў дубінкай губу 12-гадоваму дзіцяці пры разгоне акцыі пратэсту на Цвярской вуліцы ў Маскве, паведамляе "Медиазона".
16: 57. Па затрыманнях: на дадзены момант у Маскве затрыманыя 400 чалавек, у Санкт-Пецярбургу — 300, адзначае "ОВД-Инфо". Карэспандэнт "Медузы" з Масквы паведамляе, што затрыманні працягваюцца.
17: 10. Затрыманне ўдзельніка антыкарупцыйнага мітынгу на Марсавым полі.
У Маскве затрыманыя 750 чалавек, у Пецярбургу — каля 900. Каардынатар «ОВД-Инфо» Ала Фралова распавяла РБК, што агульная колькасць затрыманых у двух найбуйнейшых гарадах Расіі ўжо пераваліла за паўтары тысячы.
17: 45. У акцыі пратэсту на Марсавым поле ў Санкт-Пецярбургу ўдзельнічалі каля 10 тысяч чалавек, паведамляе "Фонтанка" са спасылкай на сэрвіс па падліку людзей па карце mapchecking.com.
17: 50. Апошнія дадзеныя па затрыманых са спасылкай на "Чырвоную кнопку" «ОВД-Инфо»: у Маскве — больш за 700 чалавек, у Санкт-Пецярбургу — 890.
Паводле www.svaboda.org, www.dw.com