Польшча зніжае суму для tax free
Зараз 200 замест 300 злотых павінен выдаткаваць іншаземец у Польшчы.
200 замест 300 злотых павінен выдаткаваць іншаземец у Польшчы, каб мець магчымасць падаць заяву на вяртанне ПДВ.
Міністэрства фінансаў толькі што апублікавала праект пастановы, якая зніжае мінімальны кошт пакупак і дае права на вяртанне ПДВ. Прычына? Пасля павелічэння мінімальнай сумы да 300 злотых у мінулым годзе скараціўся абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сыстэме «tax free», – патлумачыла Мінфін.
Новая пастанова ўвойдзе ў сілу 1 чэрвеня 2017 года.
З чэрвеня, каб падаць заяўку на вяртанне падатку ПДВ, падарожнік павінен мець з сабой квітанцыю мінімум на 200 злотых.
Дырэктывы Еўразвязу вызначаюць, што вяртанне падатку можа прымяняцца для замежніка звонку ЕЗ, які выдаткуе ў краіне ЕЗ 175 эўра або эквівалент гэтай сумы ў нацыянальнай валюце. Тым ня менш, дзяржавы-чальцы маюць магчымасць зьнізіць гэтую суму. І гэтай магчымасцю карыстаецца Польшча.
radyjo.net