Польшча адказала на высылку свайго консула з Беларусі

Польшча прызнала персонай нон-грата дыпламата з амбасады Беларусі ў Варшаве, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

download__1__34.jpg

«У адказ на недружалюбныя і неабгрунтаваныя дзеянні беларускіх улад у дачыненні да польскага консула ў Брэсце Польшча сёння прызнала персонай нон-грата дыпламата з амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве», — напісаў намеснік міністра ў Twitter.
Ён таксама заявіў, што адпаведная інфармацыя была прадастаўлена ў дыпламатычнай ноце падчас сустрэчы ў МЗС Польшчы.
Нагадаем, 9 сакавіка ў МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. Дыпламату ўручылі ноту пратэсту з-за ўдзелу консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў мерапрыемстве, прысвечаным «дню выклятых жаўнераў». У МЗС заявілі, што удзелам у гэтым мерапрыемстве польскі прадстаўнік парушыў нормы міжнароднага права. Консулу было прапанавана пакінуць тэрыторыю Беларусі.
1 сакавіка ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці «выклятых жаўнераў», заснаваны ў 2011 годзе. Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў антысавецкага падполля, якія ў другой палове 1940-х гадоў змагаліся за незалежнасць краіны. Але сярод іх ёсць і салдаты атрада Рамуальда Райса (па мянушцы Буры), якія спалілі пяць вёсак на тэрыторыі Усходняй Польшчы, дзе жылі праваслаўныя беларусы. Тады загінулі 79 чалавек.
28 лютага гэтага года ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Брэсце, якая належыць да Брэсцкага форуму польскіх лакальных ініцыятыў, правялі мерапрыемствы з нагоды Дня памяці «выклятых жаўнераў». Мерапрыемства наведаў консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафяюк. 10-га сакавіка пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў.
tut.by