Польшча прызнала дзеянні Расіі супраць Украіны агрэсіяй
МЗС Польшчы лічыць, што ўвядзенне войскаў Расіі на тэрыторыю Украіны на поўдні Данецкай вобласці з'яўляецца актам агрэсіі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
«МЗС выказвае рашучы пратэст у сувязі з павелічэннем уводу ваенных узброеных сіл Расійскай
Федэрацыі на тэрыторыю Украіны. У апошні перыяд мы назіраем наступальныя дзеянні расійскіх войскаў у паўднёвай частцы Данецкай вобласці, а асабліва ў ваколіцах горада Новаазоўск», — заявілі ў МЗС Польшчы.
«Мы лічым, што гэтыя дзеянні Расіі супраць Украіны адпавядаюць вызначаным ў дакументах
ААН — рэзалюцыя Генасамблеі ААН 3314 — прыкметах агрэсіі», — гаворыцца ў заяве.
Польскі МЗС нагадаў, што Варшава выступала і выступае за выпрацоўку дыпламатычнага вырашэння канфлікту, але на ўмовах павагі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны і на аснове
міжнароднага права.