Польшча купляе падводныя лодкі і крылатыя ракеты
Хутчэй за ўсё, новыя падводныя лодкі будуць купленыя ў Нямеччыне, у якасці альтэрнатывы разглядаецца таксама Францыя.
Польшча купіць падводныя лодкі разам з крылатымі ракетамі. Восенню мінулага года Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы мела іншыя планы: спачатку планавалася купіць падводныя лодкі, а пазней — ракеты.
Мінабароны краіны плануе закупіць тры дызельныя падводныя лодкі. Крылатыя ракеты, якімі будуць узброеныя падводныя караблі, гэта сучасная і сур’ёзная зброя. Яны могуць паражаць цэль на
адлегасці да 1 тысячы кіламетраў і з дакладнасцю 3–5 мэтраў. На пакупку гэтай сучаснай зброі Варшава выдаткуе каля 2 мільярдаў еўра.
На дадзены момант на ўзбраенні Ваенна-марскіх сіл Польшчы знаходзяцца чатыры падводныя лодкі тыпу “Kobben”, пабудаваная ў ФРГ для ВПС Нарвегіі. Гэта праект 60-х гадоў мінулага
стагоддзя. Пасля мадэрнізацыі ў 2002 годзе Осла перадало пяць лодак Польшчы.