Партрэт Шуневіча пранеслі на найбуйнейшым гей-прайдзе Скандынавіі
Беларусы Швецыі прынялі ўдзел у штогадовым гей-прайдзе ў Стакгольме.
Двое чалавек неслі расцяжку з надпісам «Лепш быць геем, чым
дыктатарам» — піша Радыё Свабода.
Гэта аднясенне да словаў Аляксандра Лукашэнкі, які ў 2012 годзе заявіў, што «лепш быць дыктатарам, чым блакітным». Так кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на ўвядзенне санкцыяў супраць афіцыйнага Мінску, адным з лабістаў якіх быў тагачасны міністар замежных справаў Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле, адкрыты гей.
Адзін з удзельнікаў гей-праду нёс у руках бел-чырвона-белы сьцяг і партрэт міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча ў колерах вясёлкі.
У Швэцыі партрэт Ігара Шуневіча пранесьлі падчас прайд-параду ў амэрыканскім горадзе Луісвіле.