У Санкт-Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку ЛГБТ

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 29 актывістаў, якія прыйшлі на няўзгодненую акцыю ў падтрымку ЛГБТ.

Фота Германа Берга ў VK

Фота Германа Берга ў VK

«У ліку затрыманых двое арганізатараў акцыі — Юрый Гаўрыкаў і Аляксей Назараў. Як перадае карэспандэнт Дажджу, Назараў устаў на плошчы з вясёлкавым сцягам, пасля чаго яго затрымалі», — гаворыцца ў паведамленні.
Па інфармацыі «ОВД-Інфа», сярод затрыманых ёсць пяць непаўналетніх. Некаторых удзельнікаў акцыі даставілі ў 29 і 78 аддзелы паліцыі. Адну затрыманую адпусцілі без складання пратаколу.

Фота ЛГБТ-группа «Выход» у vk

Фота ЛГБТ-группа «Выход» у vk

Вядома, што Адміністрацыя Пецярбурга не ўзгадніла шэсце Пецярбургскага прайду на дзевяці прапанаваных арганізатарамі пляцоўках. Суд у Санкт-Пецярбургу таксама прызнаў рашэнне ўладаў аб адмове ва ўзгадненні акцыі законным.


Актывісты выйшлі на Палацавую плошчу з серыяй адзіночных пікетаў з патрабаваннем права на свабоду сходаў для прадстаўнікоў ЛГБТ.
Паводле novayagazeta.ru