Парашэнка: «Паўночны паток–2» — помста Украіне
Кіраўнік украінскай дзяржавы лічыць, што праект расійскага газаправода — вельмі сур'ёзная пагроза для для Украіны.
Фота: thetoc.gr
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам, што праект газаправода «Паўночны паток–2», які будзе праходзіць з Расіі ў Германію праз Балтыйскае мора, з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай Украіне І гэту пагрозу якую фармуе РФ.
"Гэта вельмі сур'ёзная пагроза для Украіны, якую фармуе Расійская Федэрацыя. Галоўная мэта якой зусім не эканамічная або энергетычная, мэта — пазбавіць Украіну двух мільярдаў долараў, якія яна атрымлівае за транзіт. Гэта помста за Стакгольм, гэта помста за рашучыя антыкарупцыйныя рэформы ў энергетычнай сферы..." — адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Раней Парашэнка ўжо заяўляў, што праект «Паўночны паток–2» з'яўляецца пагрозай не толькі для Украіны, але і для ўсяго Еўрапейскага Саюза. У прыватнасці, пра гэта Пётр Парашэнка казаў на сустрэчы з Дональдам Тускам амаль тыдзень таму.
Паводле Корреспондент.net